ЗЕМЛЯ КАРЕЛЬСКАЯ. Специальный выпуск государственного комитета Республики Карелия по национальной политике
 
Предыдущая статья Предыдущая статья Содержание номера Следующая статья Следующая статья

Я ад вас далёка...


Я ад вас далёка, бацькаy'скiя гонi, -
На чужое неба ужо гляджу сягоння.
	Але думкай, сэрцам толькi вас я знаю, 
	Як i жыу, жыву я у сваiм родным краю.

I няма на свеце так вялiкай меры,
I няма на свеце так каваных дзвераy',
	Каб хоць на часiыу - y' буднi цi y' нядзелi -
	Беларусь са мною разлучыць пасмелi!..

Я ад вас далёка... дзелiць нас поусвета,-
А жыву-ж я з вамi i зiму i лета;
	Чую з вамi y'восень непагоды песню,
	Цешуся з праталiн вольнага прадвесня.

I цi сонца узыйдзе, i цi сонца зайдзе,-
Вечна з думкай там я, мой спакойны край дзе;
	З выраю-ж як  толькi сустрачаю гусi, 
	Весцi у iх пытаю з родной Беларусi.

Я ад вас далёка... Жыву мiж чужымi,
Чую ж вашы песнi, - водклiк шлю своiмi;
	Дабываю песнi ад душы, ад сэрца, 
	Аж-бы сам за iмi к вам ляцеу, здаецца.

Не зрабiць нiкому гэткай дамавiны, 
I не вырыць ямы гэткай глубiны, 
	Каб у iх з вачэй мне Беларусю - мацi, 
	Як людзей хаваюць, гэтак пахавацi.

Я ад вас далёка.... Божа ты мой мiлы!
Неразлучны з вамi да самой магiлы,-
	Не пакiну думаць свiтам i упацёмку:
	Як там жывiцё вы, як жывi старонка?

А хоць дасць мне доля у дамавiне месца,-
Устане цень з землi мой, на крыж абапрэцца
	I y' той бок глядзецi будзе век нязводна, 
	Дзе ляжаць загоны Беларусi родной.


Я.КУПАЛА



Предыдущая статья Предыдущая статья Содержание номера Следующая статья Следующая статья
© Редакция газеты "Карелия", 1998-1999